Хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры
ПРА ХАКАТОН
Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius абвяшчаюць збор ідэй і ўдзельнікаў(-іц) на першы хакатон праектаў для культуры Беларусі – як сферы каштоўнасцяў, асновы ідэнтычнасці і прафесійнага поля ў яго разнастайнасці.

“КУЛЬТУРНЫ КОД” – гэта выдатная магчымасць:
Атрымаць доступ да моцнай экспертызы запрошаных ментараў і ментарак, падабраных адпаведна заяўленым ідэям.
Сабраць міждысцыплінарную каманду спецыялістаў, якіх зазвычай цяжка знайсці
Пазнаёміцца з цікавымі і амбітнымі ідэямі адмыслоўцаў у актуальнай культуры Беларусі і з сумежных сфер
Рэалізаваць “набалелыя” ідэі для беларускай культуры, мастацтва, спадчыны, якія патрабуюць тэхналагічнай асновы ці “абгорткі”
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА
Спецыялісты(-кі) у ІТ і/альбо бізнесе: праграмісты, бізнес-аналітыкі
Маркетолагі і PR-менеджары, дызайнеры і інш.
Культурніцкія/творчыя дзеячы з самых розных сфер дзейнасці
TELEGRAM-КАМ’ЮНІЦІ
Фіналістамі хакатону сталі 9 камандаў, якім быў прапанаваны адукацыйны трэк з лекцыямі і ментарскімі сесіямі ад Imaguru Startup HUB Vilnius. Зараз актыўна развіваюцца некалькі праектаў, чый старт быў закладзены менавіта на хакатоне. Так, мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы “Зубрык” ужо ёсць на Google Play і запрашае зацікаўленых бацькоў з дзецьмі-школьнікамі да тэставання. Рыхтуецца да рэлізу VARTA — агрэгатар VR-выставаў з phygital-інструментаром для рэпрэзентацыі культуры, мастацтва, гісторыі. Платформа для буккросінгу сярод беларусаў трансфармавалася ў праект “Старонкі” і рыхтуецца да інтэграцыі з платформай “Новая Беларусь”.
Да ўдзелу ў хакатоне “Культурны код” мы зарэгістравалі дзясяткі ідэй, пабачылі таксама, наколькі вялікі запыт на прастору для распрацоўкі лічбавых праектаў, звязаных з беларускай культурай. Зразумелі, што для паўнавартаснай працы па прадстаўленні і распрацоўцы праекта толькі хакатону мала, — кажа Кацярына Раманчык, менеджар праектаў Беларускай Рады культуры і сумадэратарка чата “Культурны Код”. — Таму мы і прапануем сталую нэтворкінг-пляцоўку для культурніцкіх і ІТ-спецыялістаў - Telegram-чат. Ён будзе працаваць і як база для арганізацыі пітчынгаў, куды, апроч каманд, будзем запрашаць таксама ментараў, кансультантаў, а па магчымасці, і інвестараў.
MSQRD / SPLITMETRIX / DEIP / TRADEDUCK
ХАКАТОН СТАЎ ВЫДАТНЫМ СТАРТАМ ДЛЯ ТАКІХ
БЕЛАРУСКІХ КАМАНД, ЯК:
ПРАГРАМА
Фармат – гібрыдны: класічны афлайн-марафон на 48 гадзін у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius дапоўніцца анлайн-падключэннем каманд з любых кропак свету.
Фінальнае фармаванне каманд 8-9 верасня (чацвер-пятніца).
Рэгістрацыя даступная да 8 верасня 23:59 (чацвер).
11 верасня 2022
10 верасня 2022
10:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатону

13:00 - Чэк-пойнт №2

15:00 - Індывідуальныя ментарскія сесіі

17:00 - Рэгістрацыя сваіх вынікаў для фіналу

18:00 - Фінал хакатону

20:00 - Цырымонія ўзнагароджання
10:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатону

13:00 - Чэк-пойнт №1

15:00 - Індывідуальныя ментарскія сесіі

17:00 - Майстар-клас па тэме

19:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатона

20:00 - Музычная паўза

Самастойная праца
9 верасня 2022
18:00 - Адкрыццё хакатону

18:30 - Правілы хакатону

18:30 - Пітчынг ідэй хакатону і каманд
МЕНТАРЫ І АМБАСАДАРЫ
ПАВЕЛ ЛІБЕР
Стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік
СЯРГЕЙ КАЗЛОЎСКІ
IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях
ГАННА ХАМЕНКА
Бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар
(В2В праекты і прадукты)
ЯЎГЕН КЛІШЭВІЧ
Фаўндар платформы Talaka.by і памочніка па псіхічным здароўі Moodmate
АНАСТАСІЯ ХАМЯНКОВА
Co-Founder Imaguru Startup HUB
СЯРГЕЙ БУДКІН
Кіраўнік БРК, музычны журналіст і прадзюсар
Сяргей Казлоўскі
АНАСТАСІЯ ХАМЯНКОВА
IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях
Co-Founder Imaguru Startup HUB
Стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік
ПАВЕЛ ЛІБЕР
Бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар
(В2В праекты і прадукты)
Ганна Хаменка

Фаўндар платформы Talaka.by і памочніка па псіхічным здароўі Moodmate
ЯЎГЕН КЛІШЭВІЧ
Кіраўнік Беларускай Рады культуры, арт-менеджар і прадзюсар
Сяргей Будкін
МАГЧЫМЫЯ ТЭМЫ ДЛЯ ПРАЕКТАЎ
Бізнес- і стартап-ідэі на аснове сінтэзу культурніцкай/мастацкай дзейнасці і тэхналогій
Не абмяжоўвайцеся пазначанымі тэмамі - прапануйце свае ідэі на карысць беларускай культуры ўнутры краіны і за мяжой!

Натхніцеся таксама дакладамі канферэнцыі Digital Future of Belarus.
Інструменты для анлайн-удзелу і прыцягнення аўдыторый да культурных мерапрыемстваў
Алічбоўка аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны
AR/VR/XR-тэхналогіі для дыгіталізацыі культурніцкага досведу (у тэатрах і перфарматыўных практыках, арт-экспазіцыях і музеях, гарадскіх прасторах і інш.)
IT-інструменты для нэтворкінгу ў сферы культуры і па прадметных абласцях
NFT-платформы, аўкцыёны на блакчэйн-тэхналогіях
Legaltech, fintech-праекты для падтрымкі мастацтва, спадчыны і прафесійных супольнасцяў у культуры
ЯК ГЭТА ПРАЦУЕ
  • Рэгіструйцеся на хакатон
    З ідэяй / камандай ці як сола-ўдзельнік(-ца).
    01
  • Цягам 1-3 дзён вы атрымаеце email 
    з пацвярджэннем рэгістрацыі і доступам да платформы.
    02
  • Далучайцеся да анлайн-платформы Imaguru
    для ўдзелу ў хакатонах, дзе вы зможаце апісаць ідэю і сваю экспертызу, знайсці людзей у каманду ці далучыцца да іншай.
    03
  • Рухайцеся па раскладзе і правілах хакатона.
    04
  • Прадстаўце прататып і пітч у фінале хакатона
    У нядзелю 18-00 адбудзецца фінал хакатона, на якім кожная каманда прадставіць свае вынікі па ўстаноўленым графіку, а журы абярэ пераможцу!
    05
Акселерацыйная праграма
Некалькі каманд-пераможцаў працягнуць працу ў нашым 3-месячным
адукацыйным трэку.
АСНОЎНЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ КІРУНКІ: IT/бізнес/культура
ПАРТНЁРЫ
ЗАПРАШАЕМ СТАЦЬ ПАРТНЁРАМ ХАКАТОНУ
ПЫТАННІ-АДКАЗЫ