Хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры
9-11 верасня 2022
IMAGURU Vilnius
ПРА ХАКАТОН
Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius абвяшчаюць збор ідэй і ўдзельнікаў(-іц) на першы хакатон праектаў для культуры Беларусі – як сферы каштоўнасцяў, асновы ідэнтычнасці і прафесійнага поля ў яго разнастайнасці.

“КУЛЬТУРНЫ КОД” – гэта выдатная магчымасць:
Атрымаць доступ да моцнай экспертызы запрошаных ментараў і ментарак, падабраных адпаведна заяўленым ідэям.
Сабраць міждысцыплінарную каманду спецыялістаў, якіх зазвычай цяжка знайсці
Пазнаёміцца з цікавымі і амбітнымі ідэямі адмыслоўцаў у актуальнай культуры Беларусі і з сумежных сфер
Рэалізаваць “набалелыя” ідэі для беларускай культуры, мастацтва, спадчыны, якія патрабуюць тэхналагічнай асновы ці “абгорткі”
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА
Спецыялісты(-кі) у ІТ і/альбо бізнесе: праграмісты, бізнес-аналітыкі
Маркетолагі і PR-менеджары, дызайнеры і інш.
Культурніцкія/творчыя дзеячы з самых розных сфер дзейнасці
MSQRD / SPLITMETRIX / DEIP / TRADEDUCK
ХАКАТОН СТАЎ ВЫДАТНЫМ СТАРТАМ ДЛЯ ТАКІХ
БЕЛАРУСКІХ КАМАНД, ЯК:
ПРАГРАМА
Фармат – гібрыдны: класічны афлайн-марафон на 48 гадзін у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius дапоўніцца анлайн-падключэннем каманд з любых кропак свету.
Фінальнае фармаванне каманд 8-9 верасня (чацвер-пятніца).
Рэгістрацыя даступная да 8 верасня 23:59 (чацвер).
11 верасня 2022
10 верасня 2022
10:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатону

13:00 - Чэк-пойнт №2

15:00 - Індывідуальныя ментарскія сесіі

17:00 - Рэгістрацыя сваіх вынікаў для фіналу

18:00 - Фінал хакатону

20:00 - Цырымонія ўзнагароджання
10:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатону

13:00 - Чэк-пойнт №1

15:00 - Індывідуальныя ментарскія сесіі

17:00 - Майстар-клас па тэме

19:00 - Сувязь з камандамі, фідбэк мадэратараў хакатона

20:00 - Музычная паўза

Самастойная праца
9 верасня 2022
18:00 - Адкрыццё хакатону

18:30 - Правілы хакатону

18:30 - Пітчынг ідэй хакатону і каманд
МЕНТАРЫ І АМБАСАДАРЫ
ПАВЕЛ ЛІБЕР
Стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік
СЯРГЕЙ КАЗЛОЎСКІ
IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях
ГАННА ХАМЕНКА
Бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар
(В2В праекты і прадукты)
ТАЦЦЯНА МАРЫНІЧ
CEO & Founder Imaguru Startup HUB
АНАСТАСІЯ ХАМЯНКОВА
Co-Founder Imaguru Startup HUB
СЯРГЕЙ БУДКІН
Кіраўнік БРК, музычны журналіст і прадзюсар
Сяргей Казлоўскі
АНАСТАСІЯ ХАМЯНКОВА
IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях
Co-Founder Imaguru Startup HUB
Стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік
ПАВЕЛ ЛІБЕР
Бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар
(В2В праекты і прадукты)
Ганна Хаменка

CEO & Founder Imaguru Startup HUB
ТАЦЦЯНА МАРЫНІЧ
Кіраўнік Беларускай Рады культуры, арт-менеджар і прадзюсар
Сяргей Будкін
МАГЧЫМЫЯ ТЭМЫ ДЛЯ ПРАЕКТАЎ
Бізнес- і стартап-ідэі на аснове сінтэзу культурніцкай/мастацкай дзейнасці і тэхналогій
Не абмяжоўвайцеся пазначанымі тэмамі - прапануйце свае ідэі на карысць беларускай культуры ўнутры краіны і за мяжой!

Натхніцеся таксама дакладамі канферэнцыі Digital Future of Belarus.
Інструменты для анлайн-удзелу і прыцягнення аўдыторый да культурных мерапрыемстваў
Алічбоўка аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны
AR/VR/XR-тэхналогіі для дыгіталізацыі культурніцкага досведу (у тэатрах і перфарматыўных практыках, арт-экспазіцыях і музеях, гарадскіх прасторах і інш.)
IT-інструменты для нэтворкінгу ў сферы культуры і па прадметных абласцях
NFT-платформы, аўкцыёны на блакчэйн-тэхналогіях
Legaltech, fintech-праекты для падтрымкі мастацтва, спадчыны і прафесійных супольнасцяў у культуры
ЯК ГЭТА ПРАЦУЕ
Рэгіструйцеся на хакатон
З ідэяй / камандай ці як сола-ўдзельнік(-ца).
01
Цягам 1-3 дзён вы атрымаеце email 
з пацвярджэннем рэгістрацыі і доступам да платформы.
02
Далучайцеся да анлайн-платформы Imaguru
для ўдзелу ў хакатонах, дзе вы зможаце апісаць ідэю і сваю экспертызу, знайсці людзей у каманду ці далучыцца да іншай.
03
Рухайцеся па раскладзе і правілах хакатона.
04
Прадстаўце прататып і пітч у фінале хакатона
У нядзелю 18-00 адбудзецца фінал хакатона, на якім кожная каманда прадставіць свае вынікі па ўстаноўленым графіку, а журы абярэ пераможцу!
05
Акселерацыйная праграма
Некалькі каманд-пераможцаў працягнуць працу ў нашым 3-месячным
адукацыйным трэку.
АСНОЎНЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ КІРУНКІ: IT/бізнес/культура
ПАРТНЁРЫ
ЗАПРАШАЕМ СТАЦЬ ПАРТНЁРАМ ХАКАТОНУ
ПЫТАННІ-АДКАЗЫ
КАЛІ Ў МЯНЕ ЁСЦЬ ІДЭЯ, АЛЕ НЯМА КАМАНДЫ
Гэта не страшна. Пасля верыфікацыі вашай заяўкі арганізатарамі, вы зможаце далучыцца да нэтворкінг-платформы ад Imaguru Startup HUB. Там ёсць усё, каб падрабязна прадставіць сваю ідэю і знайсці класных спецыялістаў у каманду да 8 верасня ўключна.
КАЛІ Ў МЯНЕ НЯМА ІДЭІ ДЛЯ ХАКАТОНА
Вы можаце зарэгістравацца як сола-ўдзельнік(-ца) з іншымі кампетэнцыямі ў IT (праграмаванне, прадуктовы і праектны менеджмент, бізнес-аналіз і г.д.), прадпрымальніцтве, маркетынгу, дызайне і, канешне, культурніцкіх сферах.
Я НЕ ЎПЭЎНЕНЫ, ШТО ЗМАГУ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У ХАКАТОНЕ 48 ГАДЗІН
Безумоўна, неабавязкова працаваць уначы, да таго ж, магчыма, вы і за некалькі гадзін зробіце прынцыпова важны ўнёсак, каб каманда паспела прапанаваць пэўны вынік (прадукт, MVP) у фінале хакатону. Чаму б не паспрабаваць?
Я ХАЦЕЎ БЫ ДАПАМАГЧЫ ХАКАТОНУ АРГАНІЗАЦЫЙНА
Будзем шчыра ўдзячныя! Ёсць 3 спосабы. 1) Вы можаце прапанаваць сваю дапамогу ў якасці ментара/ментаркі, калі вы працуеце ў ІТ, маркетынгу ці сферы культуры. 2) Мы вітаем бізнес-партнёраў, каб прапанаваць дадатковыя прызы камандам пераможцам, а таксама Амбсадароў хакатону, каб расказаць пра яго вашым супольнасцям.Звяжыцеся з намі праз гэты мэйл. 3) Калі вы ў Вільні і маеце вольны час, можна стаць валанцёрам на пляцоўцы, запоўніўшы форму вышэй.
ЯК БУДЗЕ АРГАНІЗАВАНАЯ АНЛАЙН- І АФЛАЙН-ПРАЦА
Каманды могуць працаваць фізічна ў прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius і быць на сувязі з удзельнікамі/удзельніцамі з іншых гарадоў і краін праз агульныя чаты і колы. Каманды могуць працаваць цалкам дыстанцыйна, паколькі асноўныя агульныя сустрэчы (пітчынгі, чэкпоінты, кансультацыі з ментарамі) будуць арганізаваныя праз Zoom.  
ЦІ МАГЧЫМА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ АНАНІМНА
Пры рэгістрацыі трэба называць свае рэальныя імя і прозвішча, але на платформе і падчас хакатону можна будзе мець псеўданім, схаваць сваё фота. Падчас прэзентацый у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius можна будзе заставацца ў “сляпой зоне” для анлайн-трансляцыі.
ЦІ БУДЗЕ КАМПЕНСАЦЫЯ ЗА ПРАЕЗД
Для адабраных удзельнікаў, якія плануюць прыехаць з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, будзе магчымасць аплаціць аўтобус у два бакі, а таксама пражыванне на 2 ночы. Для гэтага пры рэгістрацыі пазначце краіну, з якой вы плануеце выязджаць, і мы з вамі звяжамся асабіста. Пры вялікай колькасці заяўнікоў будзе арганізаваны конкурсны адбор.